Усе навіны

Былы прэс-сакратар «Дынама» Шаўцоў: «Вудкрафт, Мезін і Перапехін выклікалі хакеістаў і прымушалі падпісацца за Лукашэнку, абяцалі, што iнакш чалавек не будзе гуляць у хакей. Мала хто адмовіўся»

12 красавіка 2023, 12:14

Былы прэс-сакратар мінскага «Дынама» Раман Шаўцоў распавёў пра тое, як трэнерскі штаб пад кіраўніцтвам экс-галоўнага трэнера «зуброў» Крэйга Вудкрафта прымушаў хакеістаў падпісываць праўладны ліст спартоўцаў, пагражаючы тым, што тыя не будуць гуляць у хакей.

«Крэйг Вудкрафт ігнараваў і фальсіфікацыі на выбарах, і рэпрэсіі, і вайну. У рэпрэсіях ён нават удзельнічаў – калі ў сезоне 2020/2021 у клубе збіралі подпісы ў падтрымку Лукашэнкі. Ён, Мезін і Перапехін па адным выклікалі ў кабінет хакеістаў і прымушалі падпісаць гэтую брыдоту. Пры адсутнасці подпісу абяцалі, што чалавек не будзе больш гуляць у хакей. Мала хто змог адмовіцца, але адзін з такіх гульцоў – малады на той момант брамнік Мікіта Талапіла. Два тыдні таму стала вядома, што ён падпісаў кантракт з клубам НХЛ.

Вудкрафту ў прынцыпе нішто не замінала рабіць фота з Лукашэнкам, падхалімнічаць перад тыранам і ўсяляк яго хваліць. Не такога чакаеш ад чалавека, які нарадзіўся і вырас у цалкам свабоднай краіне, так?

Карацей, я дакладна не магу сказаць, што Крэйг Вудкрафт – прыемны чалавек», – распавёў Шаўцоў.