Усе навіны

Былы прэс-сакратар «Дынама» Шаўцоў: «Вудкрафт зрабіў асобную распранальню для траўмаваных, што злавала Бэйлена, якi ў выніку прапанаваў Крэйгу go fuck yourself»

12 красавіка 2023, 20:22

Былы прэс-сакратар мінскага «Дынама» Раман Шаўцоў распавёў пра працу экс-галоўнага трэнера «зуброў» Крэйга Вудкрафта з камандай.

– Вудкрафт даволі сучасны трэнер, які, дарэчы, працаваў у зборнай Канады. Важна і тое, што ён мае прамы канал сувязі з НХЛ. Напрыклад, ягоны брат Тод – скаўт, які за апошнія 20 гадоў працаваў у пяці клубах НХЛ, зборнай Швейцарыі, Швецыі і, дарэчы, Беларусі.

А брат Крэйга Джэй Вудкрафт цяпер узначальвае клуб НХЛ «Эдмантан Ойлерз». Відавочна, што браты стасуюцца паміж сабой і многія методыкі Крэйг пераносіў у «Дынама». Гэта не ўсе ацэньваюць, а некаторыя рэчы ў нашым хакеі асэнсоўваюць толькі праз нейкі час. Напрыклад, гісторыя з сыходам Бэйлена – гэта гісторыя пра тое, як Вудкрафт зрабіў асобную распранальню для траўмаваных, што злавала гульцоў і асабліва Бэйлена. Які ў выніку прапанаваў Вудкрафту go fuck yourself. Але ж менавіта ў НХЛ і робяць асобныя распранальні для траўмаваных – і гэтую практыку Вудзі перанёс адтуль.

Некаторыя трансферы «Дынама» праходзяць не праз агентаў, а праз Вудкрафта. Ён асабіста курыруе ключавыя трансферы. Хутчэй за ўсё, пераход у склад «зуброў» пераможцы Кубка Стэнлі Седрыка Пакета (424 матча ў НХЛ) і Марка Барберыа (281 матч у НХЛ) адбыўся дзякуючы братам Вудкрафтам, – распавёў Шаўцоў.