Все новости

Андрэй Міхалёў: «Дынама-Шынніку» нельга губляць ачкі ў верасні. Кастрычнік будзе складаным»

12 верасня, 13:58

Галоўны трэнер «Дынама-Шынніка» Андрэй Міхалёў распавёў пра планы каманды.

– Трэнерскі штаб разумее, што нас чакае ў будучыні. Выдатна, што пачалі сезон МХЛ дома, гэта надае ўпэўненасці, але ў гэтым месяцы нам нельга губляць ачкi, бо кастрычнік будзе вельмі складаны. Амаль усе гульні пройдуць на выездзе. Гэта для прафесіянала цяжка, а для пацаноў 17-18 будзе вельмі вялікай нагрузкай, – сказаў Міхалёў.