Усе навіны

Андрэй Міхалёў: «Крыху не кантралявалі свае клюшкі, таму атрымалі непрыемныя выдаленні»

28 верасня, 21:26

Галоўны трэнер «Дынама-Шынніка» Андрэй Міхалёў падвёў вынік пераможнага матчу над СКА-1946 (4:1).

– Атрымаўся выдатны матч, хуткасны. Былі добрыя хуткасці і з нашага боку, і са боку суперніка. Апошні матч прайгралі дома. Цяпер трэба будзе доўгі выезд, таму таму хацелася на станоўчай ноце скончыць гэтую хатнюю серыю. Добра пачалі. Можна нават так сказаць – пачалі кідаць. Зьяўляюцца добрыя моманты, адскокі і кантроль.

– Атрымалася ўзяць рэванш пасля апошняй сустрэчы на перадсезоннай турніры.

– Можа і так, але гэта быў таварыскі турнір. Мы рады гэтай перамозе. Сур'ёзны супернік быў, таму гэтая перамога надасць нам упэўненасці.

– Вялікая колькасць выдаленняў кажа аб жаданні ў хлопцаў перамагчы, ці з эмоцыямі?

– Гэта эмоцыі, гэта хакей. Трохі не кантралявалі свае клюшкі, таму атрымалі непрыемныя выдаленні.

– Ці кантралявалі ўсю гульню?

– Я б так не сказаў. У нас было вельмі шмат выдаленняў. Супернік здаровага ўваходзіў у зону. Былі праблемы ў зоне абароны, асабліва калі гулялі ў меншасці, супернік добра кідаў, таму недзе нам сёння і пашанцавала.

– Што змянілі пасля гульні з папярэднім супернікам, які таксама быў з Залатога дывізіёна?

– У мінулай гульні вельмі шмат гублялі шайбу на сіняй лініі. Пастараліся, каб хлопцы яе падаўжалі, рухаліся ў глыбіню і там навязвалі барацьбу.

– Арсеній Елісееў сёння закінуў першую шайбу. Вы чакалі ад яго гала?

– Мы пыталіся ў яго, калі ён ужо закіне. На трэніроўках ён шайбу так выдатна «шмаляе», а ў гульні то ў гульца патрапіць, то ў клюшку. Сёння пашанцавала, добры трафік быў перад варотамі.

– Наперадзе цяжкая выязная серыя. Як будзеце рыхтавацца да такіх умоў?

– Будзе спачатку чатыры выязныя гульні, а потым вернемся дадому. Будзе крыху часу падрыхтавацца, а потым ужо паедзем на астатнія матчы. У трэнерскім штабе мы завём гэты выезд "чорны кастрычнік". Тут трэба цярпенне і менш траўмаў. У нас неяк атрымліваецца, што ў кожнай гульні нехта атрымлівае траўму, таму хацелася б абыходзіцца без гэтых непрыемнасцяў.

– Сёння таксама атрымалі траўму?

– Ёсць лёгкія пашкоджанні, але яны ёсць, – сказаў Міхалёў.