Усе навіны

Экс-дынамавец Лалондэ перайшоў у «Слован»

29 верасня, 14:32

33-гадовы канадскі абаронца Шон Лалондэ перайшоў у браціслаўскі «Слован», які зараз выступае ў чэмпіянаце Славакіі.

У мінулым сезоне Лалондэ выступаў за мінскае "Дынама" ў КХЛ. У 48 матчах ён набраў 14 (1+13) ачкоў, пры паказчыку карыснасці "-1" і 71 хвіліне штрафу. У плей-оф у яго 1 сустрэча.

– У асобе Шона Лалондэ ў «Слован» прыходзіць фізічна добра складзены абаронца, які здольны выдатна выкарыстоўваць свае габарыты і быць рашучым у барацьбе на галоўных участках у зоне абароны. Пры гэтым ён гулец, які добра чытае гульню, гуляе пазіцыйна, і яго першы пас, а таксама цвёрды кідок маюць добрыя перспектывы. Мы верым, што яго багаты вопыт гульца дапаможа нам, і з ім мы будзем больш эфектыўнымі на абодвух канцах пляцоўкі, – сказаў аб новым набыцці памочнік трэнера «Слована» Рудольф Ендэк.