Усе навіны

Трэнер «Дынама-Шынніка» Міхалёў: «Матчы мінскага «Дынама» і СКА сталі прынцыповымі»

4 кастрычніка, 16:46

Трэнер «Дынама-Шынніка» Андрэй Міхалёў пракаментаваў надыходзячы матч КХЛ паміж мінскім «Дынама» і СКА.

«Апошнім часам матчы мінскага «Дынама» і піцерскага СКА сталі прынцыповымі і вельмі цікавымі, у іх ужо багатая гісторыя супрацьстаяння. У тым ліку ў плэй-оф. Усе гульні, якія я бачыў, былі якаснымі па змесце, напал барацьбы зашкальваў. Незалежна ад выніку, заўсёды было прыемна глядзець», – сказаў Міхалёў.