Усе навіны

Андрэй Міхалёў: «Калі вядзеш у дзве шайбы, то ўпэўненасць заўсёды ёсць, але насамрэч такі лік самы небяспечны»

25 кастрычніка, 23:37

Галоўны трэнер «Дынама-Шынніка» Андрэй Міхалёў падвёў вынік пераможнага матчу з «Капітанам» (4:1).

– Гульня падзялілася на тры перыяды. У першым перыядзе мы валодалі ініцыятывай, закінулі два галы. У другім нас зачынілі ў зоне. Выстаялі, але нас тры хвіліны каталі так, што ледзь не злавілі на перазменцы. Але ў канцы мы забілі. Трэці перыяд быў ні туды, ні сюды.

– Першы перыяд каманда глядзелася дастаткова ўпэўнена – закінулі дзве шайбы. Гэта надало хлопцам упэўненасці ў наступных перыядах?

– Вядома, надало, таму што апошнія матчы мы гулялі не вельмі. Калі вядзеш у дзве шайбы, то ўпэўненасць заўсёды ёсць, але насамрэч лік 2:0 самы небяспечны, – сказаў Міхалёў.