Усе навіны

Шайба Лісаўца не дапамагла «Адміралу» абыграць «Віцязь»

26 кастрычніка, 17:28

Сёння «Адмірал» на сваім лёдзе саступіў «Віцязю» (3:4 б) у матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ.

Беларускі абаронца гаспадароў Яўген Лісавец вызначыўся закінутай шайбай.

У сезоне на рахунку беларуса 12 гульняў і 3 (1+2) ачкі.

Адзначым, Лісавец прыме ўдзел у матчы ўсіх зорак КХЛ, які пройдзе 9-10 снежня.