Усе навіны

Трэнер «Дынама-Шыннік» Міхалёў: «Большасць спрацавала – тры шайбы закінулі. У апошніх гульнях у нас гэта не атрымлівалася»

28 кастрычніка, 17:19

Галоўны трэнер «Дынама-Шынніка» Андрэй Міхалёў пракаментаваў перамогу над «Акадэміяй Міхайлава» (5:4).

– Прайгравалі, атрымалі са стандарту два галы. Нядрэнна глядзеліся, але менавіта гэтыя стандарты нас падвялі. У другім перыядзе зраўнялі лік і гэта надало камандзе ўпэўненасці.

– Прапусцілі дзве шайбы ў першым перыядзе, хоць перакідалі спаборніка. Чаго не хапіла для рэалізацыі? Ці, скажам так, каманда прыглядалася да суперніка?

– Не прыглядаліся, мы ведалі суперніка, яго моцныя і слабыя бакі. На стандарце атрымалі на старце, усякае бывае.

– За кошт чаго здолелі адыграцца і павесці ў ліку?

– Пачалі дастаўляць шайбу бліжэй да чужой брамы, не гублялі яе ў сярэдняй зоне. У нас з'явіліся моманты: закрывалі суперніка ў зоне, лавілі на перазменках, гэта паспрыяла. Ды і большасць у нас сёння спрацавала – тры шайбы закінулі. У апошніх гульнях гэты кампанент у нас не атрымліваўся.

– Што скажаце пра пачаткоўцаў каманды. Здолелі адаптавацца за гэты выезд да лігі?

– Цяжка сказаць, што адаптаваліся. Напэўна, фізічна яны падселі. Не ў тым плане, што не ведаюць сістэму гульні, а менавіта пераезды іх трошкі падламалі. Цяпер будзе час адпачыць, хоць, які там адпачынак – дзевяць чалавек зʼязджаюць у зборную. Ёсць і траўмаваныя хакеісты. Адзін застаецца тут з ангінай. І сёння атрымалі траўмы, таму асадачак застаўся.

– Каманду чакае месяц хатніх матчаў. Засумавалі па сваёй арэне і заўзятарам?

– Месяц каталіся, таму, вядома, засумавалі. Хочацца ўжо дома згуляць, – сказаў Міхалёў.