Усе навіны

Расiйскі блогер Адагамаў: «Дынама», «серыю», «трохматчавую» – якая ж смешная беларуская мова. Навошта каверкаць рускую?»

1 лістапада, 08:28
1

Расійскі блогер Рустэм Адагамаў, які жыве ў Празе і выступае з апазіцыйных у адносінах да Крамля пазіцый, адрэагаваў на беларускамоўны твіт «Еўрарадыё»: «Хакеісты мінскага «Дынама» перапынілі сваю выйгрышную трохматчавую серыю».

– Якая ж смешная беларуская мова. Ну чаму «Дынама», «серыю» і «трохматчавую»? Навошта каверкаць рускую? Тым больш, што на ёй размаўляе ўся Рэспубліка Беларусь, – па-руску напісаў Адагамаў.