Все новости

Андрэй Міхалёў: «Для ўсіх гульцоў «Дынама-Шынніка» ёсць шанец патрапіць у асноўную каманду. Ліпскі - добры прыклад»

3 лістапада, 11:47

Галоўны трэнер «Дынама-Шынніка» Андрэй Міхалёў выказаўся пра нядаўні пераход Данііла Ліпскага ў стан мінскага «Дынама».

– Як адрэагавалі на выклік Данііла Ліпскага ў склад мінскага «Дынама»? Што можаце сказаць пра гэтага нападаючага?

– Добры хлопец, таленавіты, прагрэсаваў кожны год, таму я вельмі рады, што «Дынама» падпісала яго. Зразумела, што нам зараз будзе цяжкавата, бо ён наш капітан і лідар у нападзе. Але такі лёс.

– Якія можаце падкрэсліць моцныя якасці ў яго? Чым ён карысны на лёдзе?

– У яго добрае бачанне пляцоўкі і катанне, а таксама ён добра чытае гульню і асістуе сваім крайнім нападаючым.

– Як думаеце, наколькі важны для маладых беларусаў той факт, што гульцы «Дынама-Шыннік» праз працу з трэнерскім штабам трапляюць у асноўную каманду?

– Для ўсіх астатніх рабят нічога немагчымага няма, кожны мае шанец патрапіць у асноўную каманду. За імі ўсімі пільна сочаць, таму застаецца толькі працаваць. Для іншых партнёраў Ліпскі – гэта добры прыклад, што для ўсіх дарога адкрыта.

– Шмат маладых беларусаў (Мароз, Пінчук, Сацішвілі, Борыкаў) атрымліваюць шмат гульнявога часу ў «Дынама» нараўне з вопытнымі партнёрамі. Наколькі вам прыемна бачыць давер да маладых гульцоў?

– На самай справе, гэта выдатна, што нашыя маладыя хлопцы атрымліваюць шанец. Зразумела, што айс-тайм невялікі, але ў любым выпадку гэта досвед у КХЛ. Ёсць хлопцы, якія старэй – яны ўжо больш атрымліваюць гульнявога часу, ёсць тыя, хто менш. Але гэта ўсё роўна давер трэнерскага штаба. Выдатна, што мы прыцягваем нашых маладых хлопцаў, якія з часам выходзяць на лідарскія пазіцыі ў «Дынама», – сказаў Міхалёў.