Усе навіны

Кадола пра матч з «Віцязем»: «Трэба рэабілітавацца перад заўзятарам. Сустрэча з прамым канкурэнтам»

16 лістапада, 13:28

Нападаючы «Дынама» Уладзіслаў Кадола выказаўся пра хуткі матч з «Віцязем», які пройдзе 16 лістапада.

«У КХЛ лёгкіх супернікаў не бывае. Кожная гульня вельмі важная. Тым больш «Віцязь» апошнія матчы выйграў. Нам трэба рэабілітавацца перад заўзятарамі [за нядаўнія паразы]. Так што сёння вельмі важны матч з прамым канкурэнтам», – сказаў Кадола.