Усе навіны

На Кубку Выкліку ў Туле будуць гуляць тры беларусы

1 снежня, 19:03

3 снежня ў Туле пройдзе Кубак Выкліку МХЛ, у якім найлепшыя гульцы лігі, аб'яднаныя ў каманды «Усходу» і «Захаду» высветляць, якая канферэнцыя мацнейшая. Пакуль лік 8:4 на карысць «Захаду».

На Кубку Выкліку ў Туле будуць гуляць тры беларуса:

1. Абаронца Іван Шаціла (2004, «Дынама-Шыннік»), зборная «Захаду».

2.Нападаючы Данііл Ліпскі (2004, «Дынама-Шыннік»), зборная «Захаду».

3.Нападаючы Данііл Амялюсік (2004, «Чайка»), зборная «Усходу».

Таксама трэнер «Дынама-Шынніка» Андрэй Міхалёў быў запрошаны ў трэнерскі штаб зборнай «Захаду» на Кубак Выкліку 2023.