Усе навіны

Трэнер Беларусі U-20 Міхалёў: «Вядома ўдар, калі прапусцілі чатыры шайбы, але ўсё роўна, трэба выцягваць такія матчы»

10 лютага, 19:45

Галоўны трэнер моладзевай зборнай Беларусі Андрэй Міхалёў пракаментаваў перамогу над Расіяй U-18.

– Які момант матчу для вас быў самым эмацыйным?

– У трэцім перыядзе, калі мы закінулі, і адна шайба нам заставалася, каб зраўняць.

– У авертайме кантралявалі гульню?

– Так, мы больш валодалі шайбай і больш у нас было момантаў

– Канстанцін Валачко сказаў, што ў другім перапынку матчу хлопцы закранулі такі кранальны момант, што для хлопцаў 2004 года нараджэння гэта – апошні турнір у складзе моладзеўкі…

– Гэта хлопцы самі размаўлялі. Я іх папрасіў гуляць да канца, бо нічога не адбылося, мы прайгравалі ў адну шайбу. Гэта вядома ўдар, калі прапусцілі чатыры шайбы, але ўсё роўна, трэба выцягваць такія матчы, мы ўмеем гэта рабіць.

– Гэты, як вы сказалі, удар, каманда ўспрыняла адэкватна?

– Яны напэўна думалі, што я буду крычаць, але я больш падбадзёрыў іх і сказаў, каб працягвалі гнуць сваю лінію да канца, – сказаў Міхалёў.