Усе навіны

Жыхараў, Міхалёў, Ліпскі адпраўленыя ў «Дынама-Шыннік»

14 лютага, 13:08

Абаронца Мікіта Жыхараў, а таксама форварды Міраслаў Міхалёў і Данііл Ліпскі адпраўленыя ў «Дынама-Шыннік». Усе гульцы знаходзіліся ў размяшчэнні мінскага «Дынама».

Міхалёў за «Дынама-Шыннік» у МХЛ правёў 33 матчы і запісаў у свой актыў 27 (14+13) дзейсных балаў.

Ліпскі за «Дынама-Шыннік» правёў 23 матчы і набраў 28 (14+14) ачкоў. У КХЛ за «Дынама» згуляў у 30 матчах, дзе вызначыўся 4 (2+2) баламі.

Жыхараў правёў за «Дынама-Шыннік» 4 матчы і паспеў закінуць адну шайбу, аддаць дзве вынiковыя перадачы. У КХЛ правёў 21 матч.