Усе навіны

Ігар Жылінскі: «Добрая перамога «Лакаматыва» над «Гомелем», якая, спадзяюся, усяліць упэўненасць у гульцоў»

23 лютага, 23:53

Галоўны трэнер «Лакаматыва» Ігар Жылінскі распавёў пра перамогу над «Гомелем».

– Я б не сказаў, што лік ужо занадта па гульні, але сёння ў нас як ніколі атрымалася спрацаваць як у абароне, так і ў атаке. Забілі чатыры галы, надзейна згулялі ў абароне брамнік і абаронцы, нападаючыя ім нядрэнна дапамагалі. Адным словам, добрая камандная перамога, якая, спадзяюся, усяліць упэўненасць у гульцоў перад надыходзячымі праз адзін тур матчамі плэй-ін.

– У плэй-ін ужо вызначыліся пары каманд, «Лакаматыў» сустрэнецца з «Хімікам», але быў і варыянт згуляць з «Брэстам». Што скажаце аб наступным суперніку?

– У нас у гэтым сезоне, скажу шчыра, толькі за выключэннем некалькіх каманд, якія ідуць ззаду нас, з усімі серыі адмоўныя, больш матчаў прайграных, чым выйграных. Таму для нас няма розніцы, што «Брэст», што «Хімік» – майстравітыя каманды з добрымі дасведчанымі гульцамі, – сказаў Жылінскі.