Усе навіны

«Дынама-Шыннік» завяршыў сезон МХЛ

24 лютага, 15:35

24 лютага «Дынама-Шыннік» прайграў «Лакаматыву» (1:5) у матчы рэгулярнага чэмпіянату МХЛ.

Такім чынам беларускі клуб завяршыў выступ у сезоне. Для выхаду ў плэй-ін МХЛ падапечным Андрэя Міхалёва патрэбна была перамога.

Па выніках чэмпіянату «Дынама-Шыннік» заняў 4-е месца ў Сярэбраным дывізіёне з 60 ачкамі. Першая тройка складаецца з «Амурскіх тыграў», якія набралі 78 балаў, «МХК Атлант» з 65 баламі і «Крылаў Саветаў» з 62 баламі.