Усе навіны

Аляксей Яфіменка: «За два гады ад «Дынама-Шынніка» зайшлі ў мiнскае «Дынама» 12 чалавек, гэта годны вынік»

29 лютага, 18:30

Генеральны менеджэр «Дынама-Шынніка» Аляксей Яфіменка падзяліўся меркаваннем аб узаемадзеянні каманды з мінскім «Дынама» і зборнай.

– Адна з галоўных задач «Дынама-Шынніка» – падрыхтоўка гульцоў для менскага «Дынама». За мінулыя два гады вы паставілі туды дзясятак хакеістаў. Уяўлялі перад мінулым сезонам, што будзе такая лічба?

– Шчыра кажучы – не. Атрымліваецца, за два гады ад нас зайшлі ў менскае «Дынама» 12 чалавек. Там, праўда, былі і старэйшыя хлопцы, якія да «Дынама-Шынніка» паспелі пагуляць у экстралізе.

За апошні год тры чалавекі дабавіліся. Лічу, гэта таксама варты вынік. Многія прыемна здзівілі, хацелася б працягваць у тым жа духу, каб хлопцы прагрэсіравалі. Спадзяюся, мы і далей будзем прыносіць карысць мiнскаму «Дынама», – сказаў Яфіменка.