Усе навіны

Андрэй Сцяпанаў: «У нейкіх момантах Вудкрафт думаў, што нехта супраць яго нейкія завароты робіць»

2 сакавіка, 13:42

Былы нападнік нацыянальнай каманды Беларусі ў хакеі Андрэй Сцяпанаў падзяліўся меркаваннем аб працы ў мінскім «Дынама» канадскага трэнера Крэйга Вудкрафта.

– Мне было з ім камфортна. Ён фанат хакея, шмат чаму навучыў, паказаў, даў вопыту. Як ён развіваў маладых, як ставіў гульню, як бачыў... Мне вельмі камфортна было.

Адзінае: вядома, калі б не яго асабістыя завароты, якія яму перашкодзілі ўстаць у лінейку топавых трэнераў... нейкая манія пераследу была. У нейкіх момантах ён думаў, што нехта супраць яго нейкія завароты робіць. А мы да яго рэальна ставіліся вельмі крута, тым больш якую гульню ён ставіў!

І ў нейкіх момантах, як я разумею, ён нешта сабе перапрыдумываў, перанадумваў – і здараўся «чорт пабяры». Гэта было відаць: каманда ідзе-ідзе, і потым да канца сезона ён губляў гэтыя ніткі. Ён перагібаў у нейкіх момантах вельмі моцна, адварочваў ад сябе каманду. І ён станавіўся іншым чалавекам ці, я не ведаю, іншым трэнерам. І гэта не дало яму стаць топавым. А мне вельмі падабалася, як мы гулялі камандай, – сказаў Сцяпанаў.

Усяго Вудкрафт адпрацаваў 4 сезоны КХЛ у «Дынама». Ён пакінуў пасаду галоўнага трэнера беларускага клуба летась.