Усе навіны

Ігар Жылінскі: «Лакаматыў» забівае столькі, на колькі хапае майстэрства»

4 сакавіка, 23:20

Галоўны трэнер «Лакаматыва» Ігар Жылінскі падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Хімікам» (2:3).

– Шчыра кажучы, акрамя расчаравання ніякіх пачуццяў у дадзеную хвіліну няма. Не столькі засмучаныя вынікам, таму што ў апошнія гады традыцыйна ўсё вырашаецца ў апошняй гульні серыі, колькі тым, што пасля такога незразумелага гола ў адказ ад суперніка каманда проста паплыла.

Не знайшлося лідара, сталі прыціскацца да сваіх варот, аддалі поўнасцю ініцыятыву суперніку і, як вынік, атрымалі яшчэ два галы. У трэцім перыядзе не змаглі ўзламаць абарону суперніка, які ўмее гуляць па ліку.

Хаця моманты былі. Трэба было забіваць і пры ліку 2:0, і пры ліку 2:2. Забіваем колькі, на колькі хапае майстэрства. Таму будзем рыхтавацца да трэцяй гульні. Будзем думаць, катацца заўтра ці не.

Спадзяюся на тое, што хлопцы збяруцца, тым больш яны ведаюць, за што гуляюць. Ім гэта было абвешчана. У такіх гульнях усё вырашае характар. Сёння ў гэтым плане супернік быў мацнейшы за нас, – сказаў Жылінскі.