Усе навіны

Мінскае «Дынама» выйграла ў маскоўскага ўпершыню за сем матчаў сезона

6 сакавіка, 22:59

6 сакавіка ў трэцім матчы серыі 1/8 фіналу Кубка Гагарына мінскае «Дынама» абыграла аднаклубнікаў з Масквы з лікам 3:1 (у серыі расійская каманда вядзе 2-1).

Для мінчан гэта першая перамога над масквічамі ў цяперашнім сезоне КХЛ. Да гэтага падапечныя Дзмітрыя Квартальнава прайгралі пераможцу Заходняй канферэнцыi ў чатырох матчах рэгуляркі і дзвюх гульнях плэй-оф.