Усе навіны

Трэнер НХЛ Брылін пра смерць Кальцова: «Яшчэ раз кажа, як трэба сачыць за душэўнай раўнавагай, таму ў камандах і працуюць псіхолагі»

2 красавіка, 18:51

Расiйскі трэнер сістэмы «Нью-Джэрсі» Сяргей Брылін у інтэрв'ю «Трыбуне» выказаў свае думкі пра гібель беларускага экс-хакеіста Канстанціна Кальцова.

– І яшчэ адзін момант хачу закрануць у нашым інтэрв'ю – гібель Канстанціна Кальцова.

– З ім я ніколі не перасякаўся. Але сачу за «Салаватам Юлаевым», таму што там галоўны трэнер – мой добры сябар, былы партнёр па камандзе [расіянін] Віця Казлоў, з якім мы гулялі яшчэ на юнацкім чэмпіянаце Еўропы. Таму я быў у курсе, што Кальцоў – асістэнт у клубе. Калі з'явіліся трагічныя навіны, вядома, адчуў шок.

– Наколькі верыцца ў версію таго, што Кальцоў здзейсніў суіцыд?

– А ў што яшчэ верыць, калі паліцыя правяла расследаванне і не знайшла ніякіх доказаў, што магло быць па-іншаму? Гэта яшчэ раз кажа пра тое, як вялікая цяпер роля душэўнай раўнавагі чалавека, як за гэтым трэба сачыць. Таму ў камандах і працуюць спартыўныя псіхолагі, якія дапамагаюць дзецям справіцца з рознымі сітуацыямі. А тут мы бачым, што дапамога патрэбная і людзям, якім шмат гадоў. У любым выпадку гэта страшная трагедыя, якая ўзрушыла многіх.

– З Казловым не абмяркоўвалі сітуацыю?

– Мы яшчэ не размаўлялі пасля гэтага. Можа, у бліжэйшы час стэлефануемся, пагаворым – раскажа што-небудзь. Магчыма, у Канстанціна былі нейкія катаклізмы ў асабістым жыцці, на працы. Але разважаць і меркаваць нешта яшчэ, не ведаючы чалавека і не валодаючы ўсёй сітуацыяй, не хацелася б, – сказаў Брылін.