Все новости

«Брэст» выйшаў у фінал плэй-оф Экстралігі, дзе згуляе з «Металургам»

4 красавіка, 22:04

4 красавіка ў 6-м матчы паўфінальнай серыі плэй-оф Экстралігі «Брэст» абыграў »Шахцёр» (4:2, лік у серыі: 4-2).

«Брэст» стаў другім фіналістам. Там каманда Сяргея Пушкова сустрэнецца з «Металургам».

У рэгулярным чэмпіянаце «Брэст» заняў 7-е месца.

Для каманды гэта першы фінал у гісторыі. Першы матч фінальнай серыі пройдзе 10 красавіка.