Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі U-20 Міхалёў: «Хацелася б палепшыць гульню ў контратаках»

25 красавіка, 16:34

Галоўны трэнер моладзевай зборнай Беларусі Андрэй Міхалёў пракаментаваў вынік матча супраць Казахстана (7:0).

– Здароў пачалі, забілі два галы. Кантралявалі ход матча. Былі, вядома, агрэхі пры выхадзе «2 у 1». Хацелася б палепшыць гульню ў контратаках.

– Было два выдаленні за парушэнне колькаснага складу. З чым гэта можаце звязаць?

– Мусіць, несобранность. Такія памылкі здараюцца.

– Перад трэцім перыядам упэўнена вялі ў ліку. На чым рабілі акцэнт у другім перапынку?

– Растлумачылі рабятам важнасць трэцяга перыяду. Папрасілі сыграць строга. Стараліся, каб гульнявы тонус атрымалі ўсе нападаючыя. Блакавалі кідкі суперніка ў трэцім перыядзе, згулялі добра.

– Гэтая перамога не паслабіць рабят?

– Мы абавязкова пагаворым з камандай на гэтую тэму, – сказаў Міхалёў.