Tribuna/Хакей/Блогі/Квартальнаў не мае ў Мінску і паловы ад таго, чаго хацеў ад іншых клубаў. А вось як вырасце з/п легіянераў з наступнага сезона

Квартальнаў не мае ў Мінску і паловы ад таго, чаго хацеў ад іншых клубаў. А вось як вырасце з/п легіянераў з наступнага сезона

Лідар будзе атрымліваць амаль 600 тысяч долараў.

Аўтар — bytribuna com
12 красавіка, 11:24
Квартальнаў не мае ў Мінску і паловы ад таго, чаго хацеў ад іншых клубаў. А вось як вырасце з/п легіянераў з наступнага сезона

Днямі стала вядома, колькі Дзітрый Квартальнаў заробіць у наступным сезоне на пасадзе галоўнага трэнера мінскага «Дынама» – гаворка прыкладна пра 350 тысяч долараў. Аклад Квартальнага ў першы сезон невядомы, аднак перад заключэннем кантракта з «зубрамі» паведамлялася, што трэнер прасіў у клубаў КХЛ 780 тысяч долараў за год.

У сезоне-2024/25 утрыманне большасці легіянераў, якія з высокай верагоднасцю застаюцца ў «Дынама», узрастае. Кантракты на наступны чэмпіянат з камандай маюць сямёра іншаземцаў – чатыры расіяніны (брамнік Ягор Вельмакін, абаронца Арсеній Брынкман, нападнікі Раман Гарбуноў і Аляксандр Волкаў), два канадцы (абаронца Роберт Хэмілтан і форвард Танер Фрыц) і амерыканец (нападнік Сэм Анас).

Паводле інфармацыі «Спорт-Экспрэса», толькі ў Волкава на сезон-2024/25 застанецца ранейшы аклад у 540 тысяч долараў. У мінулым чэмпіянаце больш расіяніна ў «Дынама» атрымліваў толькі канадскі абаронца Кодзі Керан – 580 тысяч долараў. Аднак не факт, што сам Волкаў застанецца ў Мінску. Дынамаўскім форвардам быццам цікавяцца адразу СКА (Санкт-Пецярбург), ЦСКА (Масква), «Дынама» (Масква) і «Трактар» (Чэлябінск). У Волкава кантракт з мінчукамі дзейнічае яшчэ адзін сезон, таму расійскім камандам трэба яшчэ рыхтаваць сябе і да таго, што за хакеіста давядзецца заплаціць кампенсацыю.

Астатнюю шасцёрку легіянераў чакае рост акладаў. У студзені 2024-га Фрыц падпісаў кантракт з «Дынама» да красавіка 2025-га. Да канца сезона-2023/24 канадзец атрымаў каля 250 тысяч долараў (набраў 2+9 у 23 матчах). За астатні год пагаднення форвард заробіць ужо 590 тысяч долараў і будзе самым высокааплатным гульцом у камандзе.

На 28 працэнтаў вырасце зарплата ў Анаса, які стаў найлепшым бамбардзірам мінчукоў у рэгулярцы (21+25 у 60 матчах). У студзені 2024-га амерыканец падоўжыў кантракт з «Дынама» да канца сезона-2025/26. Па ўмовах новай дамовы ў два наступныя гады ў Мінску хакеіст будзе зарабляць 540 тысяч долараў за сезон – да таго зарабляў 420 тысяч.

У сакавіку 2024-га на такі ж тэрмін кантракт з «зубрамі» пралангаваў Хэмілтан, які быў трэцім па сярэднім айстайме ў камандзе (20:19). Зарплата абаронцы будзе павышацца паступова. Наперадзе рост з 375 тысяч долараў да 410 тысяч. У сезоне-2025/26 Хэмілтан ужо будзе атрымліваць 450 тысяч.

Трэці бамбардзір каманды Гарбуноў (17+18 у 53 матчах) па ўмовах свайго кантракта ў наступным сезоне заробіць ужо не 300 тысяч долараў, а 320 тысяч. Іншыя расіяне, якія застаюцца, атрымліваюць у «Дынама» на парадак менш за Волкава і Гарбунова. У мінулым сезоне Брынкман (які гуляў у сярэднім крыху больш за дзесяць хвілін) атрымаў каля 54 тысяч долараў. Наперадзе ў абаронцы два гады кантракта. Кожны сезон аклад будзе прырастаць на 21 тысячу долараў. Дакладна такія ж умовы прапісаны ў пагадненні ў Вельмакіна. Праўда, галкіпер пачаў з сумы ў 21 тысячу долараў.

Разам утрыманне сямі легіянераў на наступны сезон вырасце на 27 працэнтаў або на 536 тысяч у доларавым эквіваленце.

У каго канчаюцца кантракты

У канцы красавіка з «Дынама» заканчваюцца кантракты ў 11 хакеістаў. Сярод іх адразу пяцёра канадцаў – боамнік Дылан Фергюсан, абаронцы Кодзі Керан і Яні Калдзіс, нападнікі Нік Мерклі і Брэт Рычы. Таксама пагадненне заканчваецца ў расійскага форварда Вячаслава Асновіна. Адзначым, што Керан і Калдзіс мелі самы вялікі айстайм у «зуброў» у мінулым сезоне. Па паведамленнях розных інсайдараў, Керан, Мерклі, Рычы і Асновін блізкія да таго, каб не заключаць з «Дынама» новыя кантракты. Аклады пералічанай шасцёркі ў мінулым сезоне складалі ў суме два мільёны долараў.

З беларусаў пагадненні падышлі да канца ў абаронцаў Дзмітрыя Дзярабіна, Дзмітрыя Корабава, Іллі Шынкевіча, нападнікаў Мікіты Пышкайлы, Аляксандра Суворава. Акрамя іх у траіх скончыліся арэнды: брамнік Аляксей Коласаў належыць «Філадэльфіі» (НХЛ), абаронцы Павел Дзянісаў і Мікіта Смірноў – СКА. Сумарна гэтыя хакеісты за сезон-2023/24 атрымалі 470 тысяч долараў.

У чацвер стала вядома, што Уладзіслаў Кадола можа расстацца з «Дынама», маючы яшчэ год кантракту. У форварда адзіная дамова ў камандзе на паніжэнне. Улетку 2023-га Кадолу забралі з маскоўскага «Дынама», падвысіўшы хакеісту аклад амаль на 100 тысяч долараў – да 290 тысяч. У сезоне, што мае адбыцца, Кодола, які па не названых прычынах прапусціў матчы плэй-оф, будзе атрымліваць ужо 250 тысяч (калі, вядома, застанецца).

Што ў астатніх беларусаў

Найбольшы прырост чакаецца ў Віталя Пінчука. Форвард, які на пачатку сезона нечакана ўзначаліў спіс найлепшых бамбардзіраў КХЛ, будзе атрымліваць ужо не 21 тысячу долараў за год, а ў два з паловай разы больш – 54 тысячы. Цікава, што некалькі месяцаў таму хакеіст набыў у старэйшага брата Audi A5 2017 года. На рынку такая машына ацэньваецца прыкладна ў 30 тысяч долараў. У сезоне-2025/26 Пінчуку абяцана 65 тысяч долараў. На 21 тысячу долараў вырастуць аклады ў абаронцы Цімафея Каўгарэні і нападніка Вадзіма Мароза. У наступным сезоне першы атрымае 32 тысячы долараў, другі – 75 тысяч долараў. Па 11 тысяч долараў дададуць да зарплат абаронцы Іллі Сушко і форварда Сяргея Кузняцова – да 64 тысяч долараў і 43 тысяч долараў адпаведна.

У астатніх хакеістаў заробкі застануцца на ранейшым узроўні, калі, вядома, не здарыцца перападпісанне на больш выгадных умовах. Са спісу выдзяляецца сума акладу дасведчанага нападніка Андрэя Стася. Як і ў мінулым сезоне, ветэран атрымае 54 тысячы долараў.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты