Усе навіны

БТРК запусціла спартыўны сайт, дзе будзе анлайн-прагляд «Беларусь 5» і «Беларусь 5. Інтэрнэт», якія будуць цяпер даступныя толькі там

12 красавіка 2023, 13:29

Прэс-служба АТН паведаміла, што БТРК запусціла сайт sport5.by, дзе будуць публікавацца спартыўныя навіны Беларусі і свету, а таксама трансліравацца турніры.

Паведамляецца, што асаблівасцю сайта стане анлайн-прагляд «Беларусь 5» і «Беларусь 5. Інтэрнэт», які цяпер даступны толькі на sport5.by.

Сайт ужо пачаў сваю працу, але часова працуе ў рэжыме адладкі – пакуль даступны для адкрыцця толькі на тэрыторыі Беларусі. Але пазней партал будзе даступны па ўсім свеце.