Усе навіны

У Віцебску ліквідавалі чатыры спартыўныя грамадскія аб'яднанні

1 чэрвеня, 22:05
1

Суд Лукашэнкі па Віцебскай вобласці ліквідаваў чатыры спартыўныя грамадскія аб'яднанні: «Віцебскі гарадскі фонд дапамогі ветэранам спорту і перспектыўным спартоўцам», «Віцебская абласная федэрацыя хакея», спартовы клуб «Тыгр» (Полацк) і Віцебскі абласны парусна-маторны клуб «Агра».

Спартыўны клуб «Тыгр» быў заснаваны ў 2009 годзе. У ім школьнікі займаліся тхэквандо.

Віцебская абласная федэрацыя хакея была зарэгістравана ў якасці грамадскага аб'яднання ў 2006 годзе. Звычайна яе ўзначальвалі начальнікі рэжымнага УУС Віцебскага аблвыканкама. Апошнім старшынёй федэрацыі з’яўляўся экс-рэктар Віцебскага медуніверсітэта Анатоль Шчасны.

«Віцебскі гарадскі фонд дапамогі ветэранам спорту і перспектыўным спартоўцам» існаваў са снежня 1996 года – больш за 26 гадоў.

Віцебскі абласны парусна-маторны клуб «Агра» ў справаздачы за 2020 год пазначыў у сваім складзе 10 чалавек.