Усе навіны

6 футболак Месі з ЧС-2022 выставяць на аўкцыён Sotheby's. За іх чакаюць атрымаць не менш за 10 млн долараў

21 лістапада, 08:51

6 футболак нападаючага зборнай Аргенціны Ліянэля Месі з пераможнага чэмпіянату свету ў Катары прададуць на аўкцыёне Sotheby's, паведамляе Daily Mail.

На таргі выставяць футболкі форварда з фінальнага матча супраць Францыі, паўфіналу супраць Харватыі, чвэрцьфіналу супраць Нідэрландаў, 1/8 фіналу супраць Аўстраліі і дзвюх з трох гульняў групавога этапа.

Чакаецца, што кошт гэтага камплекта складзе не менш за 10 млн долараў (8 млн фунтаў).

Цяперашнім рэкардсменам сярод прадметаў, звязаных са спортам, зʼяўляецца футболка «Чыкага» Майкла Джордана з першай гульні фіналу НБА 1998 года, якая была прададзена за 8,1 млн фунтаў у верасні 2022-га.

За футболку Дыега Марадоны са зборнай Аргентыны з чвэрцьфінальнага матчу чэмпіянату свету 1986 года ананімны пакупнік заплаціў 7,1 млн фунтаў.

Аўкцыён пройдзе з 30 лістапада па 14 снежня. Частка выручаных сродкаў з продажу футболак Месі пойдзе на дабрачыннасць.