Усе навіны

Рыжанкоў пра міжнародны бaн: «Ніхто не думаў, што канфлікт украінска-расiйскі будзе на такі час зацягнуты»

26 снежня, 08:45

Кіраўнік БФБ Максім Рыжанкоў у чарговы раз падзяліўся меркаваннем пра міжнародны бaн.

– Усё па-рознаму. У МАК свая пазіцыя. Памятайце, пры якіх умовах прымаліся першыя рашэнні. Ніхто не думаў, што канфлікт украінска-расiйскі будзе на такі час зацягнуты. Усе гэтыя рашэнні прымаліся для эфекту нейкага ўздзеяння на Расію.

Усе думалі, што хутка ўсё вырашыцца. Сітуацыя зацягнулася. У свеце менш канфліктаў не становіцца.

Перад МАК стаіць пытанне, што ж рабіць з іншымі краінамі, са спартсменамі. Так, можна пакараць краіну, але як можна караць спартоўцаў, якія складаюць ядро ўсёй Алімпійскай сістэмы?

МАК пад моцным ціскам алімпійскіх камітэтаў з Азіі, Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі. Яны вымушаны нешта рабіць. Таму крок у наш бок і зроблены.

Але гэта палітыка. Зрабіць так крок, каб часткова пытанне вырашыць. Але так яго вырашыць, каб у канчатковым выніку да АГ-2024 сітуацыю не вельмі палепшыць.

У лёгкай атлетыцы даўно падзялілі ўсе медалі і вялізныя сродкі, якія ўкладваюцца ў рэкламныя кантракты са спартсменамі і федэрацыямі. Такім федэрацыям ні мы, ні расiяне не патрэбныя. Навошта лішнія канкурэнты? – сказаў Рыжанкоў.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.