Tribuna/Іншыя/Блогі/Беларуска з фільма Дудзя ў 71 адолела 5,5 км у гонар Дня незалежнасці Польшчы. Шчаслівая і гатовая працягваць

Беларуска з фільма Дудзя ў 71 адолела 5,5 км у гонар Дня незалежнасці Польшчы. Шчаслівая і гатовая працягваць

Фантастычная Аляксандра Ханевіч.

Аўтар — KentYara98
14 лістапада, 02:50
Беларуска з фільма Дудзя ў 71 адолела 5,5 км у гонар Дня незалежнасці Польшчы. Шчаслівая і гатовая працягваць

Аляксандра Ханевіч, якая ўжо стала для многіх узорам прынцыповасці (праз нязгоду з рэжымам Лукашэнка ў сталым узросце мусіла пакінуць Беларусь) і пра якую многія даведаліся з інтэрв'ю Юрыю Дудзю, зноў здзівіла. У свае без трох месяцаў 72 прыняла ўдзел у забегу з нагоды Дня незалежнасці Польшчы.

Аляксандра расказала, што чакала гэтыя спаборніцтвы тры гады, і хоць перад самым стартам прыхварэла, была поўная аптымізму. Жанчыне трэба было пераадолець дыстанцыю ў 5,5 кіламетраў скандынаўскай хадзьбой.

Пазітыўная ўдзельніца яшчэ да старту прыцягнула ўвагу польскіх журналістаў і з радасцю раздавала каментары.

Перад пачаткам, як і належыць, з удзельнікамі правялі размінку, а затым далечы каманду «Старт!» - і панеслася. Удзельнікі ад малога да вялікага выпраменьвалі ўсмешкі і радасць, а на ўсім шляху іх падтрымлівалі валанцёры.

Аляксандра паспяхова фінішавала, атрымаўшы заслужаны медаль ад арганізатараў і ўвагу ад тых, хто пазнаў смелую беларуску.

71-гадовая жанчына кажа, што ўжо гатовая паўтарыць.

Такія забегі, дарэчы, праходзілі ў гэты дзень па ўсёй Польшчы. Жыхары вялікіх і маленькіх гарадоў выйшлі на прабежку, каб павіншаваць адзін аднаго з Днём Незалежнасці.

Так выглядала Варшава:

Так Познань:

А так Вроцлаў:

Дзясяткі гарадоў былі напоўненыя белымі і чырвонымі колерамі і ўсмешкамі вольных людзей.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты