Tribuna/Іншыя/Блогі/Віктар Лукашэнка зліў тэлефонную размову Эйсмант і Баскава ў ноч забойства Бандарэнкі з-за чаго стаў кіраўніком рэжымнага НАК. Што?

Віктар Лукашэнка зліў тэлефонную размову Эйсмант і Баскава ў ноч забойства Бандарэнкі з-за чаго стаў кіраўніком рэжымнага НАК. Што?

Гіпотэза ад рэдактара Reform.by.

2 сакавіка, 12:23
Віктар Лукашэнка зліў тэлефонную размову Эйсмант і Баскава ў ноч забойства Бандарэнкі з-за чаго стаў кіраўніком рэжымнага НАК. Што?

У чарговым выпуску YouTube-канала «Саша, што ты нясеш?!» яго вядучыя і рэдактары Reform.by Фёдар Паўлючэнка і Аляксандр Атрошчанкаў абмеркавалі нараду, якую правёў Аляксандр Лукашэнка 29 лютага. Яе тэмай стала «развіццё беларускага футбола», а ўдзел там прынялі намеснік кіраўніка так званага кабінета міністраў Ігар Петрышэнка, так званы «міністр спорту» Сяргей Кавальчук, кіраўнік алімпійскага камітэта Лукашэнкі Віктар Лукашэнка, старшыня АБФФ Мікалай Шарснёў і чамусьці экс-хакеіст, забанены ІІХФ на пяць гадоў, Дзмітрый Баскаў:

Дык вось, Паўлючэнка расказаў цікавую гіпотэзу: чаму Віктар Лукашэнка стаў кіраўніком рэжымнага НАК. Згодна з ёй, у лістападзе 2020-га менавіта ён спрыяў зліву тэлефонных размоў Баскава і прэс-сакратара Наталлі Эйсмант у ноч нанясення смяротных пабояў мінчаніну Раману Бандарэнку, за што пасля пазбавіўся пасады памочніка Лукашэнкі па бяспецы і стаў кіраўніком так званага НАК Беларусі. Навошта яму гэта было патрэбна? Глядзіце з адзнакі 9:00:

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты