Tribuna/Футбол/Блогі/Белфутбол выйшаў на рэжымны суботнік – ярчэй за ўсіх адзначыўся клуб, дзе спачатку года не плацяць зарплату

Белфутбол выйшаў на рэжымны суботнік – ярчэй за ўсіх адзначыўся клуб, дзе спачатку года не плацяць зарплату

Адправілі працаваць дзяцей.

21 красавіка, 08:57
Белфутбол выйшаў на рэжымны суботнік – ярчэй за ўсіх адзначыўся клуб, дзе спачатку года не плацяць зарплату

Не сакрэт, што рэжым Лукашэнкі настальгуе па Савецкім Саюзе і з ахвотай пераймае розныя традыцыі з краіны, якая распалася больш за 30 гадоў таму. Адной з такіх з'яўляецца рэспубліканскі суботнік, які прайшоў у Беларусі 20 красавіка. Гэтае мерапрыемства ў большасці выпадкаў зʼяўляецца прымусовым і часта праводзіцца ў непрацоўны час у выходныя дні. На суботніку людзі, як правіла, займаюцца акультурваннем тэрыторый дзяржаўных прадпрыемстваў. Рэжымны прэмʼер-міністр Пётр Пархомчык даў справаздачу, што сёлета ўдзел у ім узялі больш за 2,4 млн чалавек. А яшчэ расказаў, што за мерапрыемства ўдалося сабраць 14,5 млн рублёў. Усе сродкі плануюць інвеставаць у «патрыятызм».

Не застаўся ў баку ад рэжымнага мерапрыемства і белфутбол. Пра ўдзел у суботніку зрабілі справаздачу ў АБФФ. Прадстаўнікі федэрацыі працавалі ў раёне комплексу футбольных палёў АБФФ:

Пра ўдзел ў суботніку зрабілі справаздачу і некаторыя клубы вышэйшай лігі. Прадстаўнікі «Мінска» працавалі вакол адміністрацыйнага будынка клуба, лыжаролернай трасы, а таксама на стадыёне ФК «Мінск»:

Супрацоўнікі «Віцебска» займаліся акультурваннем тэрыторыі вакол стадыёна ЦСК «Віцебскі»:

Ну а ярчэй за ўсіх «праявіў» сябе «Слуцк», нягледзячы на праблемы ў клубе. Футбалісты і трэнерскі штаб спачатку года не атрымліваюць заробак, а каманда пляцецца ў хвасце турнірнай табліцы. Фінансавыя праблемы клуба звязаны з жаданнем рэжымнага чыноўніка навучыць «Слуцк» зарабляць самастойна, які з гэтай прычыны не падпісвае «цукровым» план развіцця:

Па інфармацыі «Трыбуны», грошы не даатрымлівае і слуцкая ДЮСШ. Але, нягледзячы на адсутнасць падтрымкі з боку рэжыму, у суботніку ў «Слуцку» вырашылі паўдзельнічаць. Прычым на акультурванне стадыёна Слуцкага дзяржаўнага каледжа адправілі дзяцей – дзяўчынак-выхаванак мясцовага ДЮСШ:

Прэс-служба клуба напісала, што дзяўчынкі далучыліся да рэжымнага мерапрыемства «ахвотна». Але верыцца ў гэта з цяжкасцю.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты