Усе навіны

Лыжніца Каралёва: «Канкрэтнай прапановы рыхтавацца з расiянамі не паступала, але я б і не прыняла яго»

21 чэрвеня, 21:52

Беларуская лыжніца Ганна Каралёва запэўніла, што не прыняла б прапановы ад зборнай Расіі.

– Як і расейскія гурты Юрыя Барадаўкі і Ягора Сорына, у якія ўваходзяць і такія зорныя лыжнікі, як Аляксандр Велуноў, Наталля Няпраева, Юлія Ступак, Лізавета Пантрына, першы збор мы праводзім у Кіславодску.

Але расiяне трэніруюцца па сваёй праграме, а мы – па сваёй, і практычна не кантактуем. Канкрэтнай прапановы рыхтавацца з імі асабіста мне не паступала. Але я б і не прыняла яго, паколькі мяне задавальняе супрацоўніцтва са сваім трэнерам Інай Васільеўнай Казловай, – цытуе Каралёву часопіс «Наш спорт».