Усе навіны

Чыбісаў пра чэмпіёнскі матч з ВРЗ: «Зноў у «Сталіцы» з суддзямі не заладзілася. Перамаглі суперніка, будзем забываць пра гэта»

10 чэрвеня, 23:01

Гуляючы трэнер «Сталіцы» Аляксандр Чыбісаў пракаментаваў перамогу каманды ў фінальнай серыі чэмпіяната Беларусі. Мінчане выйгралі ў серыі ВРЗ з лікам 3-1.

– Па выніку гэтай гульні – мы чэмпіёны. Я віншую ўсіх заўзятараў «Сталіцы» з перамогай і з чэмпіёнствам. Мяркую, мы гэта заслужылі. Гэта была гульня характараў. Нам пашанцавала забіць гэтыя галы. Мы іх заслугоўвалі сваёй працай, самааддачай і мэтанакіраванасцю. Я ўдзячны камандзе за гэтыя хвіліны шчасця

– Шмат нерваў патрацілі. Шмат было картак і выдаленняў. «Сталіца» зладзілася?

– Зноў у нас з суддзямі не заладзілася. Абгулялі суперніка, будзем забываць аб гэтым. Мы - чэмпіёны, а значыць, усё рабілі правільна. Хлопцы – малайцы, вытрымалі, вытрывалі і даказалі, што мы наймацнейшыя ў чэмпіянаце.

– Чэмпіёнства – як вішанька на торце. Па сезоне было шмат траўміраваных. Атрымліваецца, гулялі і за тых хлопцаў?

– Мы заўсёды пра гэта гаворым. Траўміраваныя хлопцы заўсёды з намі. Мы – адна сям'я. Заўсёды б'ёмся адно за аднаго. Лічу, гэта адзін з нашых моцных бакоў, – сказаў Чыбісаў.