Усе навіны

Брэсан працягне кар'еру ў футзальнай «Барсемлоне»

29 лістапада, 09:34
2

Бразільскі паўабаронца з беларускім пашпартам Рэнан Брэсан працягне кар'еру ў футзале.

35-гадовы хаўбек стаў гульцом клуба «Барсемлона», якая прымае ўдзел у родным для футбаліста муніцыпалітэце Тубаран.

Апошнім клубам Брэсана быў АБС з бразільскай Серыі «Б» (Д2), з якім ён развітаўся на пачатку кастрычніка, паспеўшы прыняць удзел усяго ў 8 матчах. У іх ён не адзначыўся выніковымі дзеяннямі.