Усе навіны

Гулец зборнай Беларусі Дубкоў пасля 6 месяцаў у «Тулоне» перайшоў у ВРЗ

20 студзеня, 13:47

23-гадовы гулец зборнай Беларусі па міні-футболе Юрый Дубкоў перайшоў у ВРЗ.

Першую частку сезона-2023/2024 Дубкоў правёў у чэмпіянаце Францыі за «Тулон».

Да гэтага ў Беларусі Дубкоў выступаў за «Мінск».

Пасля 11 гульняў першынства Беларусі па міні-футболе ВРЗ займае 3-е месца ў турнірнай табліцы.