Усе навіны

Вандроўшава перамагла Жабер у фінале «Уімблдона»

15 ліпеня, 17:40

Сёння, 15 ліпеня, адбыўся фінал жаночага «Уімблдона»-2023.

Онс Жабер (№6 WTA) з Туніса пацярпела паражэнне ад чэшкі Маркеты Вандроўшавай (№42 WTA).

Гэта была 7-я вочная сустрэча тэнісістак, лік асабістых матчаў – 4:3 на карысць Маркеты.

Для Вандроўшавай гэта дэбютны тытул «Уімблдона».

«Уімблдон»

Лондан, Вялікабрытанія

3 – 16 ліпеня 2023 года

Турнір «Вялікага шлема»

Прызавы фонд – 44 700 000 фунтаў

Адкрытыя корты, трава

Фінал

Маркета Вандроўшава (Чэхія) – Онс Жабер (Туніс) – 6:4, 6:4