Усе навіны

Сабаленка выйшла ў паўфінал на пятым турніры «Вялікага шлема» запар

6 верасня, 20:29

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў 1/4 фіналу US Open абыграла Цыньвэнь Чжэн (6:1, 6:4).

Сабаленка выйшла ў паўфінал на пятым турніры «Вялікага шлема» запар. Для яе гэта сёмы паўфінал на ТБШ у кар'еры.

У 1/2 фіналу турніру Сабаленка згуляе з пераможцай пары Маркета Вандроўшава – Мэдысан Кіз.