Усе навіны

Сабаленка згуляе ў фінале ТБШ у другі раз

8 верасня, 08:17

Арына Сабаленка ў паўфінале адкрытага чэмпіянату ЗША абыграла амерыканку Мэдысан Кіз (0:6, 7:6, 7:6).

Для беларускай тэнісісткі будучы рашаючы матч US open стане другім фіналам на турніры Вялікага шлема ў кар'еры.

Нагадаем, першы фінал здарыўся ў бягучым студзені на Australlian Open. У ім Сабаленка абыграла прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну (4:6, 6:3, 6:4).

У фінале беларуска згуляе з яшчэ адной амерыканкай – шостай ракеткай свету Кока Гауф.