Усе навіны

Джокавіч упершыню з лютага 2022 года прайграў суперніку не з топ-100

12 сакавіка, 14:23

Сёння, 12 сакавіка, першая ракетка свету Новак Джокавіч правёў матч трэцяга круга на турніры WTA 1000 у Індыян-Уэлс.

Ён уступіў італьянцу Луке Нардзі (№123 АТР) – 4:6, 6:3, 3:6.

Матч доўжыўся 2 гадзіны 22 хвіліны. Джокавіч 4 разы падаў навылёт, дапусціў 1 падвойную памылку і рэалізаваў 2/4 брэйк-пойнтаў.

У 1/8 фіналу Нардзі згуляе супраць амерыканца Томі Пола (№17 АТР).

BNP Paribas Open

ATP 1000

Індыян-Уэлс, ЗША

6-17 сакавіка

Хард

Прызавы фонд: $11,918,990

Адзіночны разрад

Трэцяе кола

Новак Джокавіч (Сербія) – Лука Нардзі (Італія) – 4:6, 6:3, 3:6