Усе навіны

«Паведамім, калі інфармацыя стане даступнай». Міжнародная федэрацыя тэніса пра працэс допуску беларусаў і расіян да Алімпіяды

18 сакавіка, 18:45

Міжнародная федэрацыя тэніса (ITF) не адказала на пытанне аб тым, калі растлумачыць працэс допуску беларусаў і расіян да Алімпіяды-2024 у нейтральным статусе.

Як паведамляе партал «Вялікі Тэніс Украіны», ITF пацвердзілі, што дазволяць беларусам і расіянам згуляць пад нейтральным сцягам ва ўсіх дысцыплінах: у адзіночным турніры, жаночым парным, мужчынскім парным і змешаным парным разрадах.

Адносна асаблівасцяў допуску ITF адказалі, што «паведаміць тады, калі інфармацыя стане даступнай». Пры гэтым ITF «у належны час (хутка) апублікуе больш падрабязную інфармацыю аб працэсе праверкі адпаведнасці патрабаванням і прынцыпам удзелу».

Нагадаем, што 6 сакавіка ITF паведаміла, што дапусціць гульцоў з Расіі і Беларусі да Алімпіяды і Параалімпіяды ў Парыжы ў нейтральным статусе.

Для допуску на Алімпіяду гульцы павінны правесці мінімум два матчы за сваю зборную на працягу алімпійскага цыкла.

Алімпіяда-2024 пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня.