Усе навіны

Іга Свёнтак: «Была рада падзяліць корт з Сабаленкай, думаю, і фанам гэтая гульня спадабалася»

5 траўня, 13:50

Першая ракетка свету Іга Свёнтак пракаментавала перамогу над нейтральнай тэнісісткай з беларускім пашпартам Арынай Сабаленкай (№2 WTA) у фінале турніру WTA 1000 у Мадрыдзе – 7:5, 4:6, 7:6(7).

«Вядома, калі выйграеш тытул у такім напружаным фінале – гэта робіць перамогу яшчэ больш асаблівай. Тым больш, улічваючы, наколькі высокая была інтэнсіўнасць гульні. Кожнае ачко мела значэнне. Думаю, што ў выніку ў нас атрымалася выдатнае дужанне.

Я была рада падзяліць гэты корт з ёй, думаю, што заўзятарам гэты матч спадабаўся. Я шчаслівая, што згуляла ў такім матчы. Калі ёсць тэнісісткі, якія шмат працуюць над сабой і спрабуюць стаць яшчэ мацней, гэта таксама дае табе матывацыю працаваць яшчэ больш упарта.

Сённяшні матч адназначна паказаў, што мы можам гуляць у выдатны тэніс пад ціскам. Калі ёсць такое дужанне, вядома, ты імкнешся працаваць яшчэ больш, ты не можаш апускаць рукі. Я не ведаю, наколькі гэты матч паўплывае на маю ўпэўненасць менавіта на турнірах у Рыме і на «Ралан Гарос».

Я проста думаю, што гэты фінал дасць мне шмат мудрасьці і надзеі. Што нават тады, калі я не адчуваю сябе добра, я ўсё роўна магу перамагаць топ-цяністак. Калі я змагу запомніць, што менавіта адбывалася ў маёй галаве, і як мне ўдалося ўсё гэта пераадолець, вядома, гэта спатрэбіцца на турнірах у будучыні», – сказаў Свёнтак.