Усе навіны

Касцючык стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату Расіі

10 траўня 2023, 22:55

Калінінградскі «Лакаматыў» беларускай валейбалісткі Веры Касцючык саступіў у чацвёртым матчы фінальнай серыі маскоўскаму «Дынама» – 1-3 (29:27, 23:25, 26:28, 21:25). Гэта быў заключны матч у серыі да трох перамог (1-3 на карысць «Дынама»).

Такім чынам, Касцючык заваявала сярэбраныя медалі.

Адзначым, гэтае чэмпіёнства стала 8-м для «Дынама». «Лакаматыў» станавіўся чэмпіёнам у двух папярэдніх сезонах.