Усе навіны

Давыскіба перайшла ў «Фірэнцэ»

6 траўня, 21:50

Як паведаміла прэс-служба «Фірэнцэ», кантракт з клубам з Фларэнцыі падпісала беларуская даігроўніца Ганна Давыскіба.

У мінулым сезоне Д1 Італіі беларуска набрала 341 ачко ў складзе «Бергама», які заняў 12-е месца з 19 ачкамі ў выніковай табліцы, застаўшыся ў 1 ачку ад зоны вылету.

Яе новы клуб завяршыў выступленне ў сезоне на 10-м месцы з 30 баламі.