Tribuna/Валейбол/Блогі/У TikTok завірусіліся аголеныя фота валейбалістак пасля перамогі. Аказалася, гэта універсітэцкая зборная з ЗША

У TikTok завірусіліся аголеныя фота валейбалістак пасля перамогі. Аказалася, гэта універсітэцкая зборная з ЗША

Паліцыя ўжо распачала расследаванне.

18 лістапада 2022, 05:07
У TikTok завірусіліся аголеныя фота валейбалістак пасля перамогі. Аказалася, гэта універсітэцкая зборная з ЗША

Апошні месяц TikTok апанаваў трэнд, у якім у падборцы сярод звычайных фота знаходзілася штосьці з кантэнту 18+. Сацсетка не адразу рэагавала на гэта – відэа збіралі сотні тысяч праглядаў і лайкаў.

Адным з найбольш папулярных сталі падборкі з валейбалісткамі, якія спачатку гуляюць матч, а потым святкуюць перамогу аголенымі.

Паліцыя ЗША ўзялася за інцыдэнт – выявілась, што ў сетку трапілі прыватныя фатаграфіі валейбольнай каманды Wisconsin Badgers.

Паводле інфармацыі Journal Sentinel, фота і відэа былі зробленыя пасля таго, як каманда атрымала тытул «вялікай дзясяткі» Нацыянальнай асацыяцыі студэнцкага спорту ЗША ў мінулым сезоне. На фота спартоўкі пазуюць з паднятымі бюстгальтарамі.

Як ідзе справа

Прадстаўнік паліцыі Вісконсіна Марк Лавікат пацвердзіў, што расследаванне працягваецца, але падрабязнасці не выдаюцца.

«Нашым галоўным прыярытэтам з'яўляецца падтрымка нашых спартоўцаў, і мы даем ім адпаведныя паслугі і рэсурсы», – заявіў Лавікат. Большасць кантэнту ўжо было выдалена з вэб-сайтаў, дзе ён быў размешчаны без згоды гульцоў.

Ва універсітэце таксама абверглі меркаванні аб тым, што дзяўчаты маглі быць вінаватыя, таму што нібыта самі зрабілі фатаграфіі і выклалі іх. Дадалі, што паліцыя не падазрае студэнтак-спартсменак у правапарушэнні па гэтай справе».

Трэнер каманды Кэлі Шэфілд таксама сказала La Crosse Tribune, што яна падтрымлівае сваіх гульцоў і не будзе ўжываць супраць іх дысцыплінарнае пакаранне.

Што гэта наогул за каманда

На самой справе, валейбольная каманда Вісконсіна часцей прыцягвала ўвагу амерыканскіх СМІ сваёй гульнёй. Wisconsin Badgers на працягу многіх гадоў была адной з лепшых у NCAA, і ў мінулым годзе дзяўчаты выйгралі свой першы нацыянальны тытул.

Каманда выступала ў трох апошніх «фіналах чатырох» і тройчы даходзіла да фіналу за апошняе дзесяцігоддзе. Цяпер яны займаюць 5-е месца ў нацыянальным рэйтынгу.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты