Tribuna/Футбол/Блоги/Артыкулы Дылетанта/Як БАТЭ гуляў супраць італьянскіх, нямецкіх і іспанскіх клубаў

Як БАТЭ гуляў супраць італьянскіх, нямецкіх і іспанскіх клубаў

Перад лігачэмпіёнская стартам БАТЭ ўспомнім усе матчы барысаўчан супраць іспанскіх, італьянскіх і нямецкіх клубаў у ЛЧ і ЛЕ.

Автор — Пан Дзі Мон
6 сентября 2015, 12:04
7
Як БАТЭ гуляў супраць італьянскіх, нямецкіх і іспанскіх клубаў

БАТЭ і Барселона ўжо сустракаліся, дзе другія разграмілі першых. Аднак з Ромай і Байерам барысаўчанам прыйдзецца сустрэцца ўпершыню. Каб не гадаць магчымыя зыходы гэтых сустрэч, прааналізуем, як БАТЭ гуляў супраць іспанскіх, нямецкіх і італьянскіх клубаў у матчах Лігі Еўропы і Лігі чэмпіёнаў.

Пачнем з Італіі. Знаёмства беларусаў і італьянцаў адбылося ў далёкім 2001 годзе. Тады ў адборачным раўндзе Кубка УЕФА (цяперашняя ЛЕ) БАТЭ разгромна прайграў «Мілану». У хатняй гульні браму Федаровіча прабілі Андрэй Шаўчэнка і Хаві Марэна, у адказнай — Руй Кошта, Хаві Марэна, Махамед Сара і Філіпа Індзагі. Выніковы лік 6-0 пасля двух сустрэч.

Наступнае знаёмства з Італіяй можна сказаць стала візітнай карткай барысаўчан. Ужо ў не такім далёкім 2008-м БАТЭ ўпершыню выйшаў у групавую стадыю ЛЧ. Гэты год запомніўся беларусам выдатнай гульнёй БАТЭ супраць турынскага «Ювентуса». Хатняя гульня скончылася баявой нічыёй 2-2. Крывец і Стасевіч забівалі ў БАТЭ, а Яквінта аформіў дубль. У адказнай 0-0.

У 2011 годзе БАТЭ зноў прабіўся ў групавую стадыю ЛЧ. Тут барысаўчане сустрэліся з ужо знаёмым сапернікам — італьянскім «Міланам». На гэты раз італьянскаму клубу не атрымалася «разарваць» беларускі. Вынік: 2-0 на «Джузэпэ Меацца», забілі Ібрагімавіч і Боатэнг; 1-1 на «Дынама». Забілі Брэсан і той жа Ібрагімавіч.

Першая сустрэча з іспанскім клубам адбылася ў 2007 годзе. У адборачным раўндзе Кубка УЕФА (сучасная ЛЕ) БАТЭ гуляў супраць «Віллярэала». Іспанцы двойчы змаглі абыграць беларусаў. Першая гульня – 4-1 на карысць гаспадароў: дубль Кахведжы, і па галу ад Томасана і Сенна; адзіны гол барысаўчан забіў Жаўнерчык. Адказная гульня скончылася 2-0 на карысць гасцей: Кані і Лопес.

У 2008 у групе ЛЧ БАТЭ гуляў супраць «Рэал Мадрыду». Дастойная гульня БАТЭ не дала магчымасці іспанцам «катком» прайсціся па беларусам. Вынік: хатняя перамога іспанцаў 2-0 (Рамас, ван Ністэлрой) і выязная 1-0 (Рауль).

Праз 3 гады ў групавой стадыі ЛЧ БАТЭ гуляў супраць «Барселоны», дзе быў «знішчаны» іспанскім грандам. Хатняя гульня скончылася разгромам 0-5 (А. Валадзько (а / г), Пэдра Радрыгес, дубль Мэсі, Вілья), выязная 0-4 (Раберта, Мантойя, дубль Пэдра). У абедзвюх сустрэчах БАТЭ ні разу не змог прабіць у створ варот каталонцаў.

На наступны год у Беларусь прыязджала «Валенсія». Хатняя гульня БАТЭ заканчваецца упэўненай перамогай іспанцаў, дзе Сальдада аформіў хет-трык. А адказная 4-2, на карысць той жа «Валенсіі» (Жонас, Сальдада, дубль Фегулі) (Рэнан Брэсан, Мазалеўскі)

У 2014 таксама на групавой стадыі ЛЧ БАТЭ сустракаўся з іспанцамі. На гэты раз у хатняй гульні барысаўчане абыгралі «Атлетык Більбаа» 2-1 (Палякоў, Карніцкі/Арыц Адурыс). У адказнай: 2-0 на карысць гаспадароў (Сан-Хасэ, Сусаета).

Баварыя — адзіны нямецкі клуб, з якім сустракаўся БАТЭ. Гэтую сустрэчу заўзятары БАТЭ запомнілі на ўсё жыццё. Фенаменальная перамога беларусаў у хатняй гульні 3-1 (Паўлаў, Радзівонаў, Рэнан Брэсан / Рыберы). Гульня ў адказ скончылася разгромнай перамогай гаспадароў 4-1 (Гомэс, Мюлер, Шакіры, Алаба / Філіпенка).

У выніку мы атрымліваем, што БАТЭ нядрэнна гуляе супраць нямецкіх і італьянскіх клубаў. Аднак з цяжкасцю даюцца гульні супраць іспанцаў. І нягледзячы на такія вядомыя клубы ў групе, БАТЭ можа падарыць парачку незабыўных матчаў. На гэта мы і спадзяемся.

Другие посты блога

Неапошні самурай
19 ноября 2015, 10:06
1
Наш адказ Тоці
29 сентября 2015, 07:04
Все посты