Tribuna/Футбол/Блоги/Артыкулы Дылетанта/Як БАТЭ пачынаў групавыя стадыі еўракубкаў

Як БАТЭ пачынаў групавыя стадыі еўракубкаў

Напярэдадні матчу з Байером успомнім, як БАТЭ ў мінулым пачынаў еўракубкавую восень.

Автор — Пан Дзі Мон
16 сентября 2015, 07:12
3
Як БАТЭ пачынаў групавыя стадыі еўракубкаў

Часта канчатковы вынік залежыць ад яго пачатку. І перад стартам матчу ў Леверкузене ўспомнім, як БАТЭ пачынаў свой шлях у групавых стадыях еўракубкаў.

Першая гульня для БАТЭ заўсёды была выязной, і яна ж часта давала адказы на пытанні звязаныя з шанцамі выступу беларускай каманды ў той ці іншай групе. Зараз хутка прабяжымся па ўсім першым гульням БАТЭ.

Дэбют БАТЭ на еўраарэне адбыўся 11 верасня 2008 на «Сант’яга Бернабеу» супраць мадрыдскага «Рэала». І матч нельга назваць паспяховым або правальным, усё ж такі беларускі клуб гуляў супраць іспанскага суперклуба. За 90 хвілін матчу ў бок брамы Верамко было нанесена больш за 20 удараў і толькі 2 з іх перасеклі лінію варот. Пасля клуб тройчы згуляў унічыю і двойчы прайграў, дзе з 3 ачкамі заняў 4 месца.

На наступны год барысаўчане таксама гуляюць у групавой стадыі, але толькі на гэты раз у Лізе Еўропы. І першая гульня адбылася 17.09.09 у Партугаліі супраць «Бенфікі». На гэты раз больш за тры дзясяткі ўдараў прыйшлося па варотах БАТЭ, два з якіх Верамко не змог парыраваць. Цяжкі старт для БАТЭ, і ў гэтым сезоне клуб з 7-ю пунктамі заняў трэцяе месца. Няблага, але нажаль недастаткова, каб прайсці далей.

У сезоне 10/11 БАТЭ зноў гуляе ў групе ЛЕ, і першая гульня адбылася 16.09.10 у Кіеве супраць «Дынама». Выдатны матч у выкананні абедзвюх каманд прынёс шмат небяспечных момантаў і галоў. Канчатковы вынік 2:2. Нядрэнны старт ўдалося беларусам працягнуць: наступныя 3 гульні БАТЭ выйграў і датэрмінова выйшаў у 1/16 ЛЕ.

На наступны год беларусам атрымалася прайсці ў групу ЛЧ, і першая гульня 13.09 супраць «Вікторыі» з Пльзені. Роўны матч роўна скончыўася. 1:1. Аднак пасля нядрэннага старту БАТЭ ўдалося набраць толькі адно ачко. У выніку чацвёртае месца ў групе.

Сезон 12/13 стаў самым паспяховым для барысаўчан. Група ЛЧ супраць «Ліля», «Баварыі» і «Валенсіі». Старт адбыўся 19.09 у Францыі супраць «Ліля», дзе БАТЭ сенсацыйна выйграў. 3:1. Шыкоўны старт у выкананні беларусаў падмацаваўся хатняй перамогай над «Баварыяй». Пасля клуб не ўзяў ніводнага балы, аднак выдатны старт дазволіў клубу заняць трэцяе месца і згуляць у 1/16 ЛЕ.

Сезон 14/15 стаў самым жудасным у гісторыі беларускага клуба. Старт адбыўся 17.09. супраць «Порту». 6:0 разгромная перамога гаспадароў. У выніку 1 перамога і 5 разгромных параз у групавой стадыі ЛЧ.

1 перамога, 2 нічыі і 3 паразы. Трэба пажадаць «сіне-жоўтым» палепшыць дадзеную статыстыку ў гасцявым матчы супраць леверкузенскага «Баера», які адбудзецца 16.09.15!

Другие посты блога

Неапошні самурай
19 ноября 2015, 10:06
1
Наш адказ Тоці
29 сентября 2015, 07:04
Все посты