Tribuna/Футбол/Блоги/Бундэсліга. Беларускі варыянт/Беларусы ў Бундэслізе. XXI стагоддзе

Беларусы ў Бундэслізе. XXI стагоддзе

На жаль, сталася так, што самымі еўрапейскімі чэмпіянатамі для нашых гульцоў сталі РПЛ і Турэцкая Суперліга. А было такое, што адначасова беларусы ігралі у 3-4 топ-лігах свету. Блог Бундэсліга. Беларускі варыянт вырашыў узгадаць беларусаў, якія выступалі на нямецкіх палях.

Автор — Bayern-fan
4 февраля 2014, 18:35

Васіль Хамутоўскі- Вальдхоф (2000-2001), Карл Цэйс Йена (2008) - Бундэсліга-2, Аугсбург (2008-2010) - Бундэсліга-2

Адзін с лепшых беларускіх брамнікаў за ўсю гісторыю Беларусі. Росквіт нямецкай кар'еры - выступленне за 3-кратнага чэмпіёна ГДР. Не без дапамогі Васіля выйшлі ў паўфінал кубка Германіі, прайграўшы дортмундскай Барусіі і супыніўшыся ў кроку ад Еўракубкаў. Цікава што ў тым сезоне клубу з Йены не ўдалося застацца ў другой бундэслізе, а Васіль перайшоў па свабодным трансферы ў Аўгсбург. Там за 2 сезоны ён правеў адзін матч, вельмі часта застаючыся на лаўцы. Далей была Таўрыя, пермскі Амкар і румынскі Петралул, дзе Васіль выйграў пакуль апошні свой тытул: кубак Румыніі. 

Зараз: з'яўляецца гульцом жодзінскага Тарпеда-БеЛАЗ

Вячаслаў Глеб - Штутгарт II (2001 - 2003; 49 матчаў - 9 мячоў), Гамбург (2004; 10 матчаў) - Бундэсліга, Франкфурт (2011; 7 матчаў) - Бундэсліга - 2

Глеб-малодшы пераехаў у Германію ўслед за сваім старэйшым братам, вучыў гуляць у футбол Марыа Гомеса, але кар'еры склаліся ў іх па-рознаму. Вячаславу не ўдалося замацавацца ў Германіі і праз чатыры гады ён з'ехаў у Швейцарыю, а яшчэ праз год - у Беларусь. Юрый Пунтус збіраў тады добрую банду ў МТЗ-РЫПА, але чэмпіянат выйграць не ўдалося. Далей была гульня ў Кітае і мінскім Дынама, а потым пакуль што апошняя спроба пакарыць Германію - ФК Франкфурт, але няўдала. 

Зараз: з'яўляецца аднаклубнікам Васіля Хамутоўскага, рыхтуецца да новага сезону ў Тарпеда.

Генадзь Блізнюк. Франкфурт (2009; 10 матчаў - 1 гол) - Бундэсліга-2

Самы нечаканы "немец" сярод беларусаў. Перайшоў у Франкфурт пасля першага прарыву  барысаўскага БАТЭ. Пара Радзівонаў-Блізнюк запомнілася еўрапейскім фанам і селекцыянерам, што нават у Германію яны перайшлі адначасова, але ў разныя клубы. За 10 матчаў Генадзь забіў адзін гол: у сваім першым матчы за клуб. У Германіі яму застацца не ўдалося і ў тым жа 2009-м ен перайшоў у стан дэбютанта РПЛ навасібірскай Сібіры. Далей была Белшына і азербайджанскі АЗАЛ.

Зараз: з 2013 гулец ФК Гомель. Застаецца ім і зараз. У 2012 годзе забіў свой 100 гол ў чэпіянаце Беларусі.

Віталь Радзівонаў.Фрайбург (2009; 12 матчаў - 4 галы) - Бундэсліга-2

Лепшы форвард Беларусі #прямосейчас. Лідэр барысаўскага БАТЭ. Адзіны з беларусаў, хто выйграў у Германіі тытул. У 2009 годзе на хвалі поспеху БАТЭ пераехаў на паўгады па арэндным пагадненні ў Фрайбург. Выступаў Віталь няблага: забіваў пераможныя галы, дапамог клубу выйграць другую Бундэслігу, але клуб вырашыў не выкупляць кантракт беларуса. Вярнуўшыся ў БАТЭ Радзівонаў стаў 7-кратным чэмпіёнам Беларусі, 2-картным пераможцам кубка і суперкубка Беларусі, двойчы гуляў у групавым этапе і плэй-оф Лігі Еўропы, двойчы - у групавым этапе Лігі Чэмпіёнаў. Вось адзін з яго мячэй найлепшай камандзе свету на дадзены момант:

 

Бачыць гэты гол на стадыёне з-за брамы - неперадаваемае пачуццё. Нават калі ты заўзееш за Баварыю. 

Зараз: Віталь Радзівонаў - адзін з тых, з кім зараз асацыіруецца БАТЭ. Ён лепшы бамбардзір каманды ва ўсіх турнірах, трэці бамбардзір за ўсю гісторыю Беларусі, вышэй толькі Васілюк ды Стрыпейкіс. Выступае за зборную Беларусі і забівае такія мячы:

У апошні час з'явіліся чуткі пра інтарэс з боку Трабзанспора. Добры варыянт, каб праверыць сябе на больш высокім узроўні. 

Антон Пуціла.Гамбург (2008-арэнда; 3 матчы) - Бундэсліга, Фрайбург (2010-2012; 46 матчаў)

Азнакамляльныя паўгады ў Гамбургу, інакш 3 матчы, ў якіх Антон выходзіў на пару хвілін, не назавеш, былі знаёмствам беларуса з Германіяй. Праз 2 гады выхавальнік мінскага Дынама перайшоў у Фрайбург, дзе за 2 сезоны ніразу не забіў, але набіраў асісты. Усё было добра, але ў пачатку сезона 2012-2013 не захацеў падпісваць новы кантракт, які заканчваўся ўлетку, з-за чаго да лютага-2013 не меў гульнявой практыцы. 17 лютага кантракт быў скасаваны, а Антон праз 2 дні падпісаў пагадненне з Волгай з Ніжняга Ноўгараду. Хутка беларус стаў адным з лідэраў расійскай каманды. Антон славіцца выкананнем стандартаў і, асабліва, сваім дрыблінгам. На жаль толькі, што прабіць па варотах беларус вырашае вельмі рэдка.

Зараз: Працягвае гуляць за Волгу, а ў гэтым сезоне адзначыўся мячом а-ля Мессі:

Вось мы і падыходзім да лепшага беларускага футбаліста сучасных гадоў:

Аляксандр Глеб.Штутгарт (2000-2005, 2009-2010; 164 матчы - 13 галоў) - Бундэсліга, Вольфсбург (2011; 4 матчы - 1 гол) - Бундэсліга.

Аб кар'еры гэтага беларуса можна шмат чаго казаць. У Штутгарце пра Аляксандра і яго тэхніку даведалася ўся Еўропа. У 2002 годзе ён нават выйграў першы свой Еўракубак  кубак Інтэртота. Пасля Штутгарта быў Арсенал,

дзе Глеб з таленавітай моладзі перайшоў у разрад лепшых паўабаронцаў Еўропы, але адзінага не даставала Аляксандру - тытулаў. Таму пераход у Барселону быў цалкам апраўданы.

Але ніхто не ведаў, чым гэта абернецца. Аляксандр атрымаў магчымасць выйграць лепшыя турніры Еўропы, паспяхова гэтым скарыстаўся, але на поле праводзіў усё менш і менш часу. За 3 гады 19 матчаў. Гэта, безумоўна, не тое, чаго Аляксандр заслугоўваў. З Барсай Алекс выйграў Ла Лігу, Кубак Караля і Лігу Чэмпіёнаў. Далей былі 3 арэнды: Штутгарт, Бірмінгем і Вольфсбург. Са Штутгартам, ён нават згуляў супраць Барсы ў 1/8 Лігі Чэмпіёнаў, а з Бірмінгемам выграў у Арсенала ў фінале кубка Англійскай лігі. 

Пасля заканчэння кантракту з Барселонай Глеб на паўгады перайшоў у самарскія Крылы Саветаў і дапамог клубу захаваць месца ў РПЛ. У 2012 годзе  падпісаў кантракт з БАТЭ і правёў у гэтым клубе паўтара гады. З барысаўчанамі Аляксандр выйграў 2 чэмпіёнствы і суперкубак Беларусі, а таксама паудзельнічаў у групавым этапе Лігі Чэмпіёнаў.

Зараз:5 студзеня 2014 года падпісаў кантракт з турэцкім Каньяспорам і ужо дэбютаваў у новай камандзе. Аляксандр - чалавек з незвычайнай тэхнікай, добрым пасам і бачаннем гульні, але ён вельмі рэдка браў гульню на сябе і стрэліў па варотах. Калі ў Штутгарце, Барсе, Арсенале было каму забіваць галы і гэта не было моцна бачна, то зборная і БАТЭ перыядычна адчувалі нерашучасць Алекса. Але, нягледзячы на гэта, Аляксандр Глеб - самы паспяховы беларускі футбаліст за ўсю гісторыю.

Вось відэа для настальгіі:

Другие посты блога

Што не так у Дортмундзе
17 декабря 2014, 16:48
7
1 тур. Пачынаем!
26 августа 2014, 01:53
4
Дортмунд 2-0 Мюнхен
15 августа 2014, 00:58
Аднаўленне працы
21 июля 2014, 01:52
Все посты