На шляху ў Францыю. Германія - Гібралтар
Сёння ў Нюрнбергу адбудзецца даволі незвычайны матч. Чэмпіёны Свету прымаюць зборную, якая згуляе свой 4 афіцыйны матч у гісторыі
Гібралтар - тэрыторыя, якая знаходзіцца пад суверэнітэтам Вялікабрытаніі, знаходзіцца на Пірэнейскім паўвостраве.
УЕФА ўключыў гэтую краіну ў свой склад 24 траўня 2013 года, але у ФІФА Гібралтар не быў уключаны, праз прэтэнзіі Іспаніі і згодна са статутам: "Адна краіна - адна федэрацыя", а Гібралтар, нягледзячы на далёкае размяшчэнне, знаходзіцца пад брытанскім суверэнітэтам.
Гібралтар 0-7 Польшча
Гэта быў першы афіцыйны матч Гібралтара, наступны таксама быў прайграны з такім жа лікам Ірландыі. Сваю ж адзіную, пакуль, перамогу яны атрымалі 4 чэрвеня, у таварыскім матчы з Мальтай - 1-0.
Сёння гэтых хлопцаў да сябе ў госці чакаюць немцы, чэмпіёны Свету. Усе разумеюць, каму дастануцца сёння 3 пункты, да таго ж Германіі, пасля паразы ад Польшчы і вельмі непрыемнай хатняй нічыі з Ірландыяй, гэтыя 3 балы вельмі да спадобы. Але хачу пажадаць гульцам з Гібралтару, каб яны атрымалі сапраўднае задавальненне ад гульні з такімі майстрамі, з найлепшымі, зараз, гульцамі Свету.
Ну і напрыканцы цытата гэтага матчу ад брамніка Джордана Пэрэса: "Калі мы прапусцім менш за 7 мячэй, то мы лепш бразільцаў".