Tribuna/Футбол/Блоги/Зямля пад белымі крыламі/Што нам паказала гісторыя з Куран'і

Што нам паказала гісторыя з Куран'і

Насамрэч нешта было

Автор — Karchmar
7 февраля 2017, 23:26
2
Што нам паказала гісторыя з Куран'і

Толькі раніцай сёмага лютага з'явілася навіна аб магчымым пераходзе ў брэсцкае «Дынама» Кевіна Куран'і, а ўжо ўвечары сам былы нападнік зборнай Германіі абверг гэтую інфармацыю. Але за нядоўгі перыяд часу тэмы форварда і «бела-блакітных» сталі галоўнымі трэндамі дня. І гэта дае нам падставы для думак.

Адразу пасля з'яўлення навіны некаторыя карыстальнікі «трыбуны» выказалі недавер і выказалі здагадку, што гэта такі піяр-ход ход берасцейцаў. Але праз некалькі гадзін афіцыйныя крыніцы «Дынама» распаўзюдзілі відэа з Кевінам і ў каментарах да яго напісалі, што немец сапраўды трэніруецца з камандай. Працяг гэтай гісторыі мы ведаем. Што гэта было? Папрасілі дасведчанага форварда патрэніравацца з клубам некалькі дзён? Гэта не мае значэння. Берасцейцы ўзнялі своеасаблівы інфармацыйны бум. Гэта, напэўна, і было мэтай тых, хто пачаў распаўсюджваць навіну. Хтосьці ўпершыню за міжсезонне зацікавіўся навінамі «бела-блакітных». І гэта пры тым, што ў «Дынама» вельмі станоўчы інфармацыйны фон. 

І гэта не першая такая сітуацыя ў нашым футболе. Нядаўна было шмат інфармацыі наконт Яўгена Бярозкіна. У 2015 годзе хадзілі чуткі аб магчымым пераходзе Аляксандра Глеба ў мінскае «Дынама». А ўзгадайце эпапею з трансферам Мікіты Корзуна ў Кіеў. Клубы  выцягваюць з кожнай навіны нешта цікавае. Наш футбол робіцца медыйным. І гэта вельмі добра. Пераход Куран'і мог даць берасцейцам яшчэ больш берасцейцаў. Але і навіна зацікавіла спартыўную аўдыторыю байнету. І заўважце: для гэтага не трэба ніякіх сродкаў на трансфер і на зарплату футбалісту. Толькі энтузіязм ды мінімум грошай. Таму не здзіўляйцеся, калі брэсцкае «Дынама» будзе збіраць на стадыёне па дзесяць тысяч заўзятараў, аб якіх казаў Радзькоў.

Фота: http://weekend.rambler.ru/

Другие посты блога

Дзед і яйкі
28 апреля 2020, 08:35
2
Все посты